Студенческий портал БНТУ

Студенческие новости

Скачать рефераты, дипломные и курсовые работы, отчёты по практике, контрольные работы

Новости | Статьи | Рефераты | Биографии | Словарь Даля | Переводчик | Каталог сайтов

Разделы новостей



Главная
Общество (475)
Здоровье и красота (27)
Информационные технологии (68)
Авто (9)
В мире (165)
Культура (16)
Политика (31)
Спорт (5)
Экономика (25)


Архив новостей



« Февраль 2012
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829 


Рекомендуем


==

Новости



Аплата за навучанне павысілася больш чым на паўмільёны



21 ноября 2008 | Общество


Павышэнні коштаў закранулі некалькі прэстыжных ВНУ краіны - БДУ, БДЭУ і БНТУ. У многіх іншых навучальных установах павышэння аплаты чакаюць у канцы навучальнага года.

Для некаторых студэнтаў навіна стала ўдарам. У сярэднім кошты навучання ў тым жа БДУ і эканамічным універсітэце павысіліся на 20%.

“Новыя кошты на навучанне зацвердзілі з першага лістапада, - кажуць у бухгалтэрыі БДУ. - У пачатку гэтага тыдня быў падпісаны загад аб павышэнні аплаты. Кошты павысіліся на ўсіх факультэтах, у сярэднім на 20 працэнтаў”.

У бухгалтэрыі растлумачылі, што павысіць плату за навучанне было неабходна для таго, каб выплаціць заробкі выкладчыкам.

“З першага лістапада павялічылася тарыфная стаўка першага разраду для бюджэтных арганізацый, - працягваюць тлумачыць у бухгалтэрыі. - Так у нас павялічваюцца заробкі выкладчыкам, а яны ўключаныя ў кошт навучання”.

На такіх факультэтах БДУ, як філасофіі і сацыяльных навук, міжнародных адносінаў, журналістыкі кошты дзённага навучання ўзляцелі на 500-600 тысяч беларускіх рублёў.

З пытаннем “ці падымуцца кошты ў вас?” мы звярнуліся ў іншыя прэстыжныя ВНУ.

“Як? Аплата ўжо паднялася! - абразіліся на пытанне у бухгалтэрыі БНТУ. - Значыцца так: аплата за год у сярэднім паднялася на 708 тысяч”.

Студэнт-платнік будаўнічага факультэта БНТУ Сяргей расказаў Еўрарадыё, што многія небагатыя студэнты імкнуцца перавесціся на завочку - там кошты ўдвая меншыя.

“Кожны год павышэнні! Грошы зараз і так невядома куды дзяюцца, а такую аплату зрабілі - гэта зусім дрэнна, - скардзіцца Сяргей. - Лічыцца, чым больш мы будзем плаціць, тым больш нашую адукацыю будуць лічыць еўрапейскай. Але ж гэта не так. Многія студэнты не пацягнуць такую аплату, крэдыт падчас фінансавага крызісу ўзяць таксама няпроста. Некаторыя студэнты паспрабуюць перайсці на завочку пры першай магчымасці”.

Апроч БДУ і БНТУ павышэнне аплаты адбылося і ў эканамічным універсітэце (БДЭУ).

Плату за навучанне паднялі і ў некаторых іншых універсітэтах, але на больш прымальную суму.

“Так, аплата павялічылася на тысячаў сто-дзвесце, гледзячы які факультэт”, - паведамілі ў прыёмнай Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта.

Чамусьці павышэнне платы за навучанне не закранула некаторыя іншыя прэстыжныя ВНУ, напрыклад, Акадэмію кіравання пры прэзідэнце, медыцынскі ўніверсітэт. Не паднялі аплату і ў рэгіянальных дзяржаўных ВНУ. Студэнты прыватных навучальных устаноў таксама пакуль дыхаюць з палёгкай.

"У нас, напрыклад, на сацыяльнай педагогіцы аплата 906 тысяч, - кажуць у прыёмнай Інстытута сучасных ведаў. - У нас звычайна на павышэнне аплаты навучання загад падпісваецца. Пакуль такога загаду ў інстытуце няма".

У большасці ўніверсітэтаў Еўрарадыё расказалі, што рэзкага павышэння аплаты чакаюць у канцы навучальнага года.


Новости раздела:

  • Нововведения для заочников
  • Прочитав 100 книг, россияне станут образованными?
  • Университет высшего уровня
  • Опыт и молодость – залог успеха
  • Новинки БарГу
  •  

    Рекомендуем




    Это интересно

    Загружается, подождите...

    Новости | Статьи | Рефераты | Биографии | Словарь Даля | Переводчик | Каталог сайтов


    Rambler's Top100 Rating All.BY
    При копировании материалов портала активная ссылка обязательна.

    © 2007 - 2010, Александр Сизов

    Партнёры | RSS | Прислать новость | Контакты